Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны

Мікалай Васільевіч Гойшык нарадзіўся 17 студзеня 1927 г. у вёсцы Воля Косаўскага павета Палескага ваяводства (цяпер Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Сялянская сям’я Васіля Дзям’янавіча і Вольгі Андрэеўны Гойшыкаў жыла на хутары. Коля быў малодшым з двух дзяцей. Пасля аб’яднання Заходняй Беларусі з БССР бацьку назначылі старшынёй Яблонкаўскага сельскага Савета.

Іван Андрэевіч Паліўка нарадзіўся 7 студзеня 1926 г. у в. Пераруб Драгічынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Рудскага сельсавета Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1934–1939 гг. вучыўся ў польскай школе в. Хомiчава, якая за 3 км ад дома, за Дняпроўска-Бугскiм каналам, з 1939 г. у той жа школе, але з савецкімі настаўнікамі.

Сяргей Аляксандравіч Ражкавец нарадзіўся 10 кастрычніка 1926 г. у в. Вулька-Махроўская Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Махроўскага сельсавета Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Да вайны Сяргей скончыў 5 класаў польскай школы, а ў 1941 г. — 6 класаў савецкай школы. Падчас нямецка-фашысцкай акупацыі жыў у в. Вулька-Махроўская і хутарах в. Баландзічы, у 1943 г. родную вёску немцы спалілі (24 жылых і 35 гаспадарчых будынкаў, загубілі 5 чалавек).

Канстанцін Канстанцінавіч Ракасоўскі ў сваіх аўтабіяграфіях згадваў, што нарадзіўся 21 снежня 1896 г. у Варшаве, пазней — г. Вялікія Лукі ў Расіі. І вось у 2021 г. на сваім афіцыйным сайце супрацоўнікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі апублікавалі запіс з метрычнай кнігі Целяханскай царквы пра нараджэнне і хрышчэнне Канстанціна. Запіс быў адшуканы ўраджэнцам в. Соміна Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці Уладзімірам Міхайлавічам Абрамчуком, які шукаў у архіве вытокі ўласнага радаводу.

Пётр Фёдаравіч Бандарчук нарадзіўся 1 кастрычніка 1911 г. у в. Забароўцы Пінскага павета Мінскай губерні (цяпер Лышчанскага сельсавета Пінскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Скончыў польскую пачатковую школу, працаваў у сельскай гаспадарцы. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны апынуўся на акупаванай тэрыторыі.

Дзмітрый Кузьміч Барысаў нарадзіўся 12 мая 1911 г. у вёсцы Ясенкі Тульскай губерні (цяпер Тульскай вобласці). Працаваў машыністам урубавай машыны на шахце ў г. Анжэра-Суджанску Кемераўскай вобласці, на Кузбасе. У 1929 г. быў прызваны ў Чырвоную Армію.

           Міхаіл Макаравіч Шаўчук нарадзіўся ў 1911 г. у вёсцы Вялікія Якаўчыцы Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці).Бацька Макарый Давідавіч, малазямельны селянін, наймаўся ў парабкі; маці заўчасна памерла ў 1917 г. У сям’і было чацвёра сыноў — Зіновій, Васіль, Міхаіл, Павел — і дачка Ганна. Старэйшыя браты рана з’ехалі з вёскі ў пошуках заробку, сувязь з імі была страчана; з 1920 г. нічога невядома пра сястру Ганну. У час Вялікай Айчыннай вайны, у 1942 г., Паўла расстралялі немцы.

Арсенцій Гаўрылавіч Юхнавец нарадзіўся 10 жніўня 1916 г. у вёсцы Бераснёўка Барысаўскага павета Мінскай губерні (цяпер Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці) у сялянскай сям’і. Атрымаў пачатковую адукацыю, працаваў трактарыстам у Бягомльскай МТС.

Павел Паўлавіч Пагодзін нарадзіўся 28 снежня 1916 г. у вёсцы Дамашняя Ніжагародскай губерні (цяпер Княгінінскага раёна Ніжагародскай вобласці). Вучыўся ў Горкаўскім мастацкім вучылішчы (1935–1940) у А. В. Самсонава і М. Ф. Лісянкова. Дыпломная работа Паўла Пагодзіна — «Экскурсія ў Эрмітажы».

Сяргей Пятровіч Пазднякоў нарадзіўся 1 ліпеня 1896 г. у сяле Дзягцянка Казлоўскага павета Тамбоўскай губерні (цяпер Сасноўскага раёна Тамбоўскай вобласці) у сялянскай сям’і Пятра Пятровіча і Анастасіі Яфімаўны Паздняковых. Скончыў няпоўную сярэднюю школу. У 1918–1922 гг. — у Чырвонай арміі, удзельнік Грамадзянскай вайны, у 1919 г. скончыў камандзірскія курсы. У 1932 г. паўторна прызваны ў армію.

Старонка 7 з 17